У Менску пройдзе форум „Палітвязні Беларусі”



Па ініцыятыве палітычных партый і рухаў Беларусі ў Менску 16 кастрычніка пройдзе форум «Палітвязні Беларусі». Арганізатары плануюць сабраць разам палітыкаў, праваабаронцаў, былых палітвязняў, дзеячаў культуры, каб выказаць палітвязням і іх родным салідарнасць і падтрымку, – адзначае адзін з арганізатараў форуму Алег Корбан.

–     Шэраг арганізацый плануюць правесці форум палітвязняў. Гэта, калі можна так сказаць, першае мерапрыемства, куды маюць намер запрасіць усіх палітычных вязняў часоў праўлення Аляксандра Рыгоравіча.

Таксама арганізатары хочуць  нагадаць беларускаму грамадству і міжнароднай грамадскасці пра зніклых, загінулых, памерлых ад хвароб пасля турмы, пасля здзекаў супрацоўнікаў сілавых структур беларусаў, пра сотні палітвязняў і рэпрэсаваных у перыяд кіравання Лукашэнкі. Прыняць зварот да міжнароднай грамадскасці, прадстаўнікоў ЕЗ у сувязі са зменай палітычнай сітуацыі, у звязку з заявай спадарыні Майры Моры, якая ўзначальвае прадстаўніцтва Еўразвяза ў Беларусі, якая заклікала беларусаў падтрымліваць „свайго прэзідэнта”, нягледзячы на тое, што Еўропа ніколі не прызнавала «выбары» ў Беларусі сапраўднымі.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота novychas.info