У Менску пройдзе мітынг у падтрымку Лукашэнкі



Праўладная грамадская арганізацыя „Белая Русь” мае намер правесці ў Менску „мітынг салідарнасці” у падтрымцы дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта паведамляецца на старонцы арганізацыі ў Facebook.

„У нядзелю а 12:00 на галоўнай плошчы Незалежнасці, каля  Дома ўраду, пройдзе мітынг салідарнасці. Выключна мірны. На ім збяруцца сілы, якія падтрымліваюць дзяржаўны курс”, – гаворыцца ў заяве.

На мітынгу, як сцвярджаецца, збяруцца „усе тыя, каму дарагая радзіма, хто супраць супраць падзелу краіны на два варагуючыя лагеры „З намі – уся канструктыўная Беларусь”, – заявілі ў арганізацыі.

Для ўдзелу ў мітынгу з усёй краіны добраахвотна-прымусова звозяць бюджэтнікаў.

ria.ru