У Менску пройдзе вечарына салідарнасці з Пальчысам



Камітэт у абарону Эдуарда Пальчыса, створаны па ініцятыве сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, 28 красавіка праводзіць вечарыну салідарнасці з 25-гадовым Эдуардам Пальчысам, якога трымаюць у бранскай турме. Пальчыс вядомы як стваральнік сайта 1863x.com, які крытыкаваў беларускую і расейскую уладу. Павел Севярынец кажа, што, акрамя вечарыны, распрацавана цэлая праграма дзейнасці ў абарону зняволенага беларускага блогера:

– Пройдзе вечарына і збор сродкаў для салідарнасці і падтрымкі Эдуарда Пальчыса. Плануем правесці пэўны маніторынг міжнароднай сітуацыі, бо пытанне Эдуарда, відавочна, трэба падымаць ужо на ўзроўні амбасады і нават урадаў замежных краінаў. Плюс запускаем кампанію ў інтэрнэце.

Вечарына адбудзецца па адрасе: вул. Чарнышэўскага, 3 у Менску. Пачатак у 18:00. Уваход вольны.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя