Суд прызнаў 9 артыкулаў сайта 1863x.com экстрэмісцкімі (абноўлена)



Суд Цэнтральнага раёна Менска, які разглядае справу блогера Эдуарда Пальчыса, прызнаў экстрэмісцкімі дзевяць артыкулаў, апублікаваных на сайце 1863x.com. Па хадайніцтве Следчага камітэта справа разглядаецца ў закрытым рэжыме.

Сам Пальчыса, які змяшчаецца пад вартай у турме Жодзіна, на працэсе не прысутнічае, яго інтарэсы прадстаўляюць адвакаты Ганна Бахціна і Яўген Маслаў. У судзе прысутнічаюць жонка Эдуарда Пальчыса Вікторыя, прадстаўнікі амбасады краінаў Еўразьвяза.

Вядома таксама, што ў Менскі гарадскі суд паступіла крымінальная справа ў дачыненні да самога Пальчыса, але дата разгляду пакуль не прызначана. Прадстаўнікі дэмакратычных партый і арганізацый Беларусі, а таксама праваабаронцы лічаць справу блогера палітычнай і заклікаюць прызнаць яго вязнем сумлення і палітычным вязням.

* * *

У судзе Цэнтральнага раёна Менска пачаўся грамадзянскі судовы працэс пра прызнанне экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі, размешчанай на сайце 1863x.com, стваральнікам якога з’яўляецца блогер Эдуард Пальчыс.

Справу разглядае суддзя Марына Казлова.

Пальчыса на сённяшняе пасяджэнне не даставілі. Яго інтарэсы прадстаўляе адвакат Ганна Бахціна.

14040111_10207068733532812_4668208255641284454_nНа пачатку суда прадстаўнік Следчага камітэта заявіў хадайніцтва аб разглядзе справы ў закрытым рэжыме, матывуючы тым, што давядзецца абвясціць матэрыялы крымінальнай справы, у тым ліку звесткі аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, заключэнне комплекснай псіхолага-генетычнай экспертызы.

Суддзя пайшла для прыняцця рашэння.

Да пачатку судовага разбору падтрымаць Пальчыса прыйшлі рэжысёр Вольга Нікалайчык, грамадскія актывісты Максім Вінярскі і Наталля Басалыга, кандыдаты ў дэпутаты ад Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і Ілья Дабратвор. Яны прынеслі плакаты з партрэтам блогера і лозунгамі „Свабоду Пальчысу. Тут судзяць за нашу гісторыю!”. Ахова суда зрабіла заўвагу актывістам, выклікала падмацаванне.

Cqs1rlSWcAAY4BK

Cqs1rlAWYAAVaDsНаталля Басалыга прайшла ў залу суда і паклала на стол суддзі ўлёткі „Сайт 1863 гістарычны. Эдуард Пальчыс — патрыёт Беларусі!”. Міліцыянеры папрасілі Басалыгу пакінуць залу судовага пасяджэння з прычыны непавагі да суда. Чалавек у цывільным здымаў усё, што адбывалася, на відэа. У выніку судовы разгляд быў перанесены ў іншую залу, Басалыгу туды не пусцілі.

На пасяджэнні прысутнічаюць праваабаронцы, у тым ліку прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага камітэта, Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Паводле БелаПАН

Фота svaboda.org