У Менску з візітам знаходзяцца прадстаўнікі ўраду ЗША



У Менску працягваецца візіт міжведамаснай дэлегацыі ўраду ЗША. Сёння прадстаўнікі амерыканскага боку плануюць правесці сустрэчы з шэрагам беларускіх апазіцыйных палітыкаў. Сярод іх будзе і прадстаўнік аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратая. Пра меркаваныя тэмы сустрэч паведаміў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі:

– Анансавана абмеркаванне сітуацыі ў Беларусі і ўзаемадачыненні з беларускімі ўладамі. Ад беларускай апазіцыі і беларускіх дэмакратычных сіл было пажаданне выслухаць пра сітуацыю з правамі чалавека, палітычным становішчам у Рэспубліцы Беларусь.

Як паведамляла пасольства Злучаных Штатаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, перамовы будуць працягвацца да 11 верасня. Напярэдадні дэлегацыя ЗША правяла сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі. Пра іх вынікі пакуль афіцыйных паведамленняў не было.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя