У Менску зноў зладзілі акцыю салідарнасці, пешаходаў затрымліваў АМАП



8 жніўня а 19-й гадзіне аўтамабілісты зноў зладзілі акцыю салідарнасці: пачалі гучна сігналіць і паказваць з машын белыя бранзалеты на руках. Далучыліся і пешаходы. Іх пачаў затрымліваць АМАП.

Каля 19-й гадзіны машыны на праспекце Незалежнасці зноў пачалі сігналіць. Некаторыя пешаходы спыняліся і віталі кіроўцаў.

З некаторых машын зноў гучыць песня Віктара Цоя «Перемен», за якую ўчора на 10 сутак арышту асудзілі двух супрацоўнікаў Палаца дзяцей і моладзі Уладзіслава Сакалоўскага і Кірыла Галанава

У раёне Кастрычніцкай плошчы з’явіліся супрацоўнікі АМАПу і пачалі хапаць людзей і саджаць у мікрааўтобусы.

svaboda.org