У МЗС Беларусі запросяць паслоў Расеі і Украіны



МЗС Беларусі запросіць амбасадараў Расеі і Украіны ў сувязі з затрыманнем у краіне 32 грамадзян Расеі. Пра гэта ў эфіры СТВ паведаміў дзяржсакратар Рады бяспекі Андрэй Раўкоў.

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА 29 ліпеня паведаміла, што ўначы супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі затрымалі пад Менскам 32 баевікоў замежнай прыватнай вайсковай кампаніі. Гэта грамадзяне Расеі, ураджэнцы ўкраінскага Данбасу і адзін грамадзянін Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя