У бліжэйшыя тыдні ЗША могуць увесці новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
Дарадца Святланы Ціханоўскай распавёў @nashaniva, што ў найбліжэйшы час улады ЗША могуць увесці новыя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі.
Франак Вячорка лічыць, што амерыканскія ўлады будуць улічваць таксама і скандал з Крысцінай Ціманоўскай.
„У найбліжэйшыя тыдні ЗША могуць увесці новыя санкцыі супраць рэжыму. Я думаю, што кейс з Ціманоўскай будзе ўлічаны. Новыя санкцыі таксама разглядае Еўразвяз, паводле інфармацыі вярхоўнага прадстаўніка Барэля”, — распавёў суразмоўца.
— Нагодай для ўвядзення санкцый хапае: гэта і прымусовая пасадка самалёта Ryanair у Менску, і масавыя рэпрэсіі супраць незалежных СМІ, і перапраўка нелегальных мігрантаў у Літву, і кейс з Ціманоўскай, — адзначыў Франак Вячорка.
Беларускае Радыё Рацыя
