У Наваградку мы сабралі подпісы за тры дні
Сёлетняя выбарчая кампанія сталася першая для многіх дэмакратычных актывістаў і кандыдатаў. Так па Наваградскай акрузе ўпершыню балатуецца прадстаўнік Руху “За Свабоду” Вадзім Лявон. Ад самага пачатку кампанія актывіста выклікала вялікую ўвагу з боку выбарцаў і мясцовых уладаў. “З 1994-га году ў Наваградскай акрузе не было альтэрнатыўнага кандадыта,” – гаворыць актывіст Вадзім Лявон.
– Праўладныя партыі і нашы – ніхто сваіх кандыдатаў не выстаўляў. Там быў адзін чалавек, які пастаянна кантраляваў гэты раён. Калі на канферэнцыях сустракаліся з прадстаўнікамі партый, мяне ўсе ўгаворвалі, каб я не ішоў у наваградскую акругу, яна вельмі ціхая. Але калі мы пачалі збіраць подпісы – то гэта быў нейкі бум. За першыя тры дні сабраць тысячу подпісаў.
“Агулам мы сабралі 2,5 тысячы, але пэўна маглі і болей,” – дадаў Вадзім Лявон. Цягам усёй кампаніі каманда Лявона зафіксавала шэраг парушэньняў з боку праўладнага кандыдата. Але тэрытарыяльная камісія не палічыла вартым прыцягваць да адказнасці дырэктарку музэя ў Мірскім Замку за датэрміновую агітацыю і прадастаўленне непраўдзівых звестак выбарцам.
Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя