У Наваполацку напалі на пікет Караткевіч



У Наваполацку быў здзейснены напад на пікет у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Таццяны Караткевіч – паведамляюць актывісты.

„Пікет праходзіў у раёне гандлёвага цэнтра „Капітал”. Праводзілі яго дзве дзяўчыны і адзін малады чалавек. Невядомыя нападнікі пад’ехалі на джыпе BMW X3, наехалі на бардзюр практычна ўшчыльную да пікету, выйшлі з машыны, сарвалі бел-чырвона-белы сцяг і зламалі флаг-шток. Яны пагражалі дзяўчатам, што стаялі ў пікеце. Прэтэнзіі ў іх былі да сцяга. Увечары пасля заканчэння пікета была пададзена заява ў тэрытарыяльную камісію”, – распавёў адзін з каардынатараў ініцыятыўнай групы Таццяны Караткевіч.

svaboda.org