У небе над Украінай знішчаныя 16 ударных дронаў і ракета
16 гадоў таму
631-ы дзень вайны. У небе над Украінай мінулай ноччу знішчаныя 16 ударных дронаў і 1 кіраваная авіяцыйная ракета. Пра гэта праінфармавалі Паветраныя сілы Украіны.

Расейцы атакавалі з паўднёва-ўсходняга напрамку. Каля паўночы акупанты таксама нанеслі ўдары па Харкаўшчыне ракетамі С-300. Папярэдне, абышлося без ахвяр і пацярпелых. Акрамя гэтага ў Палтаўскай вобласці збілі ракету Х-59.
Між тым, Украіна выйшла на серыйную вытворчасць уласных беспілотнікаў і ў месяц вырабляе дзясяткі. Як паведаміў міністр па пытаннях стратэгічных галін прамысловасці Аляксандр Камышын, зараз менавіта абаронная галіна ўносіць значны ўклад у рост эканомікі Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя
