У Нямеччыне агучылі новыя тэрміны пастаўкі ва Украіну танкаў Leopard
Нямеччына плануе паставіць Украіне баявыя танкі Leаpard 2 да канца сакавіка.
Пра гэта паведаміў міністр абароны Нямеччыны Барыс Пісторыўс (Boris Pistorius) на прэс-канферэнцыі пасля наведвання трэніровачнага лагера Бундэсвера на палігоне Альтэнграбаў, піша CNN. «Нашы Leаpard мы даставім не пазней за канец сакавіка. Яшчэ не позна», — сказаў ён журналістам. Паводле яго слоў, Нямеччына не марудзіла з пастаўкай танкаў Украіне, а вяла перамовы з партнёрамі і саюзнікамі аб тым, што лепш зрабіць.
Нагадаем, Украіна доўгі час чакала рашэння аб пастаўках нямецкіх танкаў. Тым часам 12 краін-саюзнікаў паабяцалі перадаць украінскаму войску 100 Леапардаў.
Учора канцлер Нямеччыны Олаф Шольц заявіў, што Нямеччына перадасць Украіне танкі Leopard і дазволіць іх рээкспарт партнёрам.
Акрамя таго, Украіна атрымае вялікую колькасць боепрыпасаў для leopard ад кампаніі rheinmetal.
Тым часам, як стала вядома Еўразвяз выплаціў Чэхіі 6,5 мільёнаў еўра ў якасці кампенсацыі за перададзеную Украіне зброю. Грошы выдзяляюць з Еўрапейскага фонду міру, ён фінансуе Еўразвяз у галіне абароны і бяспекі.
Беларускае Радыё Рацыя