У Нямеччыне не могуць сфармаваць урадавую кааліцыю
У Германіі праваліліся перамовы па фармаванні новага ўраду. Яны доўжыліся больш 12 гадзін, але без пазітыўнага выніку. „Свабодная дэмакратычная партыя”, „Зялёныя” і „Кансерватары” на чале з Ангелай Меркель не змаглі дасягнуць кампрамісу.
Назіральнікі адзначаюць, што цяпер канцлеру Нямеччыны давядзецца альбо сфармаваць урад меншасці, альбо ў краіне адбудуцца новыя выбары.
Беларускае Радыё Рацыя
