У Нямеччыне падалі скаргу генпракурору на супрацоўнікаў спецслужбаў Беларусі
Еўрапейскі цэнтр канстытуцыйных правоў і правоў чалавека (ECCHR) разам з Сусветнай арганізацыяй супраць катаванняў (OMCT) падалі скаргу генеральнаму пракурору Нямеччыны супраць шасці высокіх прадстаўнікоў службаў бяспекі Беларусі.
Скарга тычыцца злачынстваў супраць чалавечнасці. У скарзе ўтрымліваецца інфармацыя пра злачынствы з боку службаў бяспекі ў Беларусі пасля 9 жніўня 2020 года, у тым ліку пра масавыя затрыманні, катаванні, знікненні людзей, сэксуальны гвалт і палітычны пераслед.
Такія злачынствы могуць разглядацца ў Нямеччыне паводле прынцыпу ўніверсальнай юрысдыкцыі.
Беларускае Радыё Рацыя