У Нямеччыне расследуюць дзеянні Лукашэнкі па кантрабандзе мігрантаў



У Нямеччыне расследуюць прыналежнасць Лукашэнкі да кантрабанды мігрантаў з тэрыторыі Беларусі праз Польшчу ў ФРГ. Пра гэта паведамляе са спасылкай на крыніцы газета Bild am Sonntag (BamS) у нядзельным нумары за 10 кастрычніка. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма. 

Паводле даных федэральнай паліцыі Германіі, з жніўня 2021 года з боку Беларусі ў ФРГ незаконна перабралася амаль 4 тысячы іншаземцаў. Толькі за першы тыдзень кастрычніка колькасць такіх нелегальных мігрантаў склала 1183 чалавекі.

Foto: Reuters/Scanpix/LETA

Пасля прылёту ў Менск памежнікі ці міліцыя перавозяць іх да польскай мяжы – да тых участкаў, дзе ахова меншая. Перабраўшыся на тэрыторыю Еўразвязу, нелегальныя мігранты самастойна працягваюць шлях у кірунку Нямеччыны. Паводле звестак журналістаў, за спрыянне нелегальна перайсці мяжу мігранты плацяць прадстаўнікам Беларусі каля 4 тысяч еўра.

Беларускае Радыё Рацыя