У Нью-Ёрку прайшла акцыя салідарнасці з затрыманымі ў Беларусі



9 красавіка ў Нью-Ёрку каля Беларускага консульства прайшла чарговая акцыя супраць дыктатарскай улады ў Беларусі.

Акцыя была зарганізаваная моладдзю Бруклінскага аддзела БАЗА, вядоўцай акцыі была Святлана Казачок. Сярод выступоўцаў былі Ганна Сурмач – старшыня Галоўнай Управы БАЗА, Таццяна Красоўская – старшыня Бруклінскага аддзела БАЗА. Таксама далучыліся прадстаўнікі амерыканска-еўрапейскага камітэта салідарнасці, які быў заснаваны нацыянальнымі дыяспарамі Усходняй Еўропы, Балтыі, Каўказа і крымскіх татараў у Амерыцы. З прамовай у падтрымку беларусаў выступіла Іванка Заяц – старшыня Нью-Ёркскага аддзела Украінскага Кангрэсавага камітэта.

Большасць прысутных – моладзь, якая была вымушаная эміграваць, але якая не забываецца пра сваю Бацькаўшчыну і верыць у яе лепшую будучыню. Знаходзячыся ў эміграцыі, важна разумець, што нашая задача, дзе б мы ні былі, – пашыраць веды пра Беларусь, беларускую культуру ў свеце і тым асяроддзі, дзе мы ёсць. Падзеі ж апошніх тыдняў прымушаюць нас выходзіць на вуліцы, пратэставаць і прыцягваць увагу да Беларусі. Тое, што адбылося ў мінулым месяцы, – самыя рэальныя рэпрэсіі. 300 чалавек былі арыштаваныя, на іх былі заведзеныя крымінальныя справы, і яны былі асуджаныя ні за што. Гэтая акцыя – факт салідарнасці з беларусамі, правы якіх зневажаюць улады ў Беларусі. Нягледзячы ні на што, беларуская ідэя жыве, зноў адраджаецца і будзе жыць!

[Not a valid template]Святлана Казачок