У Нью-Ёрку пратэставалі супраць расейскай агрэсіі



Украінскія арганізацыі Амерыкі правялі пратэст «Не расейскай агрэсіі» каля часовага прадстаўніцтва Расейскай Федэрацыі ў ААН. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве ўзялі беларусы з «Беларуска-амерыканскага задзіночання». У акцыі таксама ўзяў удзел лідар Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк.

Пратэсты звязаныя з агрэсіўнай палітыкай Пуціна, вайсковай агрэсіяй супраць Украіны і нядаўнім захопам украінскіх маракоў у Керчанскай пратоцы. Акрамя нацыянальных сцягоў Украіны і Беларусі, на акцыі пратэсту быў і сцяг крымскіх татараў, якія ў анэксаваным Крыме падвяргаюцца вялікаму прэсінгу з боку сілавых структураў Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: svaboda.org