У падтрымку Навальнага ў Расеі затрыманы амаль 1800 чалавек
У многіх расейскіх гарадах напярэдадні прайшлі акцыі ў падтрымку Аляксея Навальнага.
Па ўсёй краіне было затрымана 1756 чалавек, паведамляюць валанцёры. Большасць трапіла ў аўтазакі ў Санкт-Пецярбургу (799). Звыш 50 чалавек былі затрымана ў наступных гарадах: Уфа (119), Казань (65), Барнаул (58), Варонеж і Сочы (па 53 чалавекі).
Аляксей Навальны з 31 сакавіка трымае галадоўку ў калоніі, патрабуючы дапусціць да яго запрошаных лекараў.
Пракуратура запатрабавала прызнаць экстрэмісцкімі арганізацыі, звязаныя з Навальным. Пасля гэтага паплечнікі палітыка абвясцілі аб усерасейскай акцыі ў яго падтрымку.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: AP Photo/Denis Kaminev