У панядзелак кіраўнік МЗС Беларусі наведае Варшаву
Уладзімір Макей здзейсніць рабочы візіт у польскую сталіцу па запрашэнні польскага калегі Вітальда Вашчыкоўскага.
Візіт, як паведамляе сайт беларускага МЗС, прымеркаваны да 25-годдзя падпісання Дэкларацыі аб добрасуседстве, узаемным прызнанні і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча.
Апошні раз Уладзімір Макей наведаў Варшаву па запрашэнні польскага знешнепалітычнага ведмаства ў 2014-м годзе. Тады ён сустрэўся з тагачасным міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота tut.by