У парламенце Італіі стварылі дэпутацкую групу «За дэмакратычную Беларусь»
17 гадоў таму
У парламенце Італіі стварылі дэпутацкую групу «За дэмакратычную Беларусь», якая стала самай шматлікай сярод аналагічных абʼяднанняў, якія існуюць у заканадаўчых органах іншых краін.
Італія стала 21-й краінай, у Парламенце якой створаная міжфракцыйная дэпутацкая група «За дэмакратычную Беларусь». У яе ўвайшло 38 парламентароў.
Група будзе праводзіць слуханні па Беларусі, выпрацоўваць пазіцыі і рэакцыі на падзеі ў краіне і актыўна ўздымаць пытанні, звязаныя з Беларуссю, у СМІ. Плануецца арганізаваць візіт сябраў групы ў Варшаву і Вільню, дзе пройдуць сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці, сем’ямі рэпрэсаваных і былымі палітвязнямі.