У партыі „Зялёных” абралі новага кіраўніка



У Менску прайшоў X з’езд Беларускай партыі „Зялёныя”. Як паведамляецца на сайце партыі, у ім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў краіны. Мейсца Алега Новікава (вядомага таксама як Лёлік Ушкін) заняла Анастасія Дарафеева. У сваёй прамове Новікаў адзначыў як галоўны здабытак тое, што партыя вярнула сабе статус асобнага суб’екта палітыкі і свядома ідэнтыфікавала сябе з левым краем палітычнага спектру. Новікаў узначальваў партыю з 2007 года.