Тэрарыстычная атака на Парыж, шмат загінуўшых (абноўлена)



original_7111b6d5e1564eea1f4f2ff9c95c8bd2

Французскія следчыя ўстанавілі асобы двух з васьмі тэрарыстаў, якія ўчынілі атакі ў Парыжы вечарам у пятніцу. Як паведаміла радыёстанцыя „Еўропа-1”, адзін са зламыснікаў быў грамадзянінам Францыі, іншы меў грамадзянства Сірыі. Раней на месцы аднаго з выбухаў ля стадыёна „Стад дэ Франс” быў знойдзены сірыйскі пашпарт, які – як мяркуецца – належаў аднаму з тэрарыстаў-смяротнікаў. Зламыснікі падарвалі сябе пры дапамозе паясоў з выбухоўкай, што ўскладняе іх апазнанне.

* * *

У тэлефонным інтэрв’ю ватыканскаму тэлеканалу TV-2000 папа Францішак назваў тэракты ў Парыжы бесчалавечнымі. Паводле яго словаў, атака на Францыю — складнік Трэцяй сусветнай вайны, пра пачатак якой ён неаднаразова казаў. У гэтай вайне «няма нічога рэлігійнага і нічога чалавечага» – адзначыў пантыфік.

«Я з людзьмі Францыі, з сем’ямі ахвяраў, я малюся за іх усіх, — сказаў Францішак. —Гэта па-за межамі майго разумення».

Па просьбе папы Францішка Ватыкан накіраваў спецыяльнае пасланне са спачуваннямі на адрас парыжскага кардынала Андрэ Вэн-Труа, у якім рашуча асудзіў гвалт. У пасланні ён піша, што просіць Бога ўнушыць думкі міру і салідарнасці.

* * *

Паліцыя ўстанавіла асобу аднаго з тэрарыстаў, якія ўчынілі напад на канцэртную зала «Батаклан» у Парыжы. Тэрарыста апазналі па адбітках пальцаў. Паведамляецца, што гэта грамадзянін Францыі. Яго імя не раскрываецца.

Менавіта ў канцэртнай зале Bataclan ў XI акрузе Парыжа мінулай ноччу разгарнуліся асноўныя падзеі. Тэрарысты ўварваліся ў напоўненую людзьмі залу і адкрылі агонь па натоўпе. Па словах відавочцаў у нападзе ўдзельнічалі не менш за тры чалавекі. Аднак пракурор Парыжа Франсуа Маленс паведаміў, што тэрарыстаў магло быць чацвёра.

Адначасова з захопам канцэртнай залы ў іншым раёне Парыжа, каля стадыёна Stade de France, двое смяротнікаў прывялі ў дзеянне выбуховыя прылады. Як паведамілі французскія СМІ, следчыя, якія працуюць на месцы пятнічных тэрактаў у Парыжы, выявілі каля парэшткаў аднаго з тэрарыстаў-самагубцаў пашпарт грамадзяніна Сірыі.

* * *

Лідар французскай апазіцыі прапануе інтэрнаваць усіх, хто ў спісах «патэнцыйных тэрарыстаў». «Амаль ва ўсіх выпадках тэрактаў іх ажыццяўлялі асобы, якія ўжо знаходзіліся на ўліку ў спецслужб. Нельга больш чакаць, калі яны пераходзяць да дзеяння. Я патрабую, каб усе асобы, што ёсць у картатэках паліцыі, былі змешчаныя ў спецыяльныя антытэрарыстычныя цэнтры інтэрнавання. Ніякай свабоды ворагам Францыі і Рэспублікі,» — заявіў сёння генеральны сакратар апазіцыйных права-цэнтрысцкіх рэспубліканцаў Вак’е. Паведамлялася, што ў картатэцы людзей, што падазраюцца ў сувязях з тэрарыстамі ці сімпатыях да тэрарызму, у Францыі налічваецца каля чатырох тысяч асоб.

* * *

Улады Парыжу прынялі рашэнне прыпыніць правядзенне ўсіх спартовых мерапрыемстваў у бліжэйшыя два дні пасля серыі тэрактаў у пятніцу, 13-га лістапада. Таксама сёння зачынены парыжскі Дыснэйлэнд. Як адзначаецца ў паведамленні на сайце парка забаваў, такое рашэнне прынялі на знак салідарнасці з французскім грамадствам і пацярпелымі ў выніку нападаў. Таксама забароненыя дэманстрацыі ў Парыжы і прыгарадах сталіцы.

Паводле апошніх дадзеных французскай паліцыі, у выніку серыі нападаў у пятніцу загінулі 127 чалавек, 180 параненыя, 80 з іх у крытычным стане. Францыя абвясціла пра ўвядзенне надзвычайнага становішча на тэрыторыі краіны і закрыла свае межы.

* * *

Адказнасць за тэракты ў Парыжы ўзялі на сябе джыхадысты з “Ісламскай дзяржавы”. Пасля крывавага тэракту ісламісты выступілі з новымі пагрозамі. У распаўсюджаным відэароліку гаворыцца, што Францыі не будзе мірнага жыцця, пакуль не спыняцца бамбардзіроўкі ў Сірыі, перадае „Рэйтэр”.

Напярэдадні вечарам Парыж падвергнуўся беспрэцэдэнтнай серыі тэрарыстычных нападаў, ахвярамі якіх, па дадзеных пракуратуры, сталі 128 чалавек, пацярпелі больш за 250, з іх амаль сто ў крытычным стане.

Большасць загінула ў канцэртнай зале ў цэнтры Парыжа, якую напярэдадні ўвечары захапілі тэрарысты. Трое смяротнікаў таксама падарвалі сябе побач са стадыёнам, дзе ішоў футбольны матч, таксама былі абстраляныя папулярныя кавярні. Па дадзеных паліцыі, у серыі нападаў ўдзельнічалі восем тэрарыстаў, сем з іх смяротнікі, восьмы забіты ў перастрэлцы. Як паведамляюць СМІ са спасылкай на відавочцаў, тэрарысты крычалі, што помсцяць за дзеянні французскіх уладаў у Сірыі. Французскія газеты разглядаюць тэракты як вайну супраць Францыі і заклікаюць даць адпор тэрарыстам. «Варварства тэрарыстаў перайшло гістарычную мяжу», – напісала Liberation. У рэдакцыйным артыкуле выдання падкрэсліваецца, што Францыя павінна працягваць дзейнічаць на Блізкім Усходзе без ваганняў.

* * *

Прэзідэнт Франсуа Аланд загадаў закрыць межы краіны і абвясціў у краіне Надзвычайнае становішча. Як паведамляе агенства Франс Прэс, улады адкамандзіравалі дадаткова паўтары тысячы жаўнераў для аховы стратэгічных будынкаў у сталіцы Францыі. Вайскоўцы таксама ахоўваюць месцы рэлігійнага культу. Зачыненыя таксама школы і вышэйшыя навучальныя ўстановы. У дадзены момант ў Елісейскім палацы пачалося чарговае паседжанне антыкрызіснага штабу з удзелам кіраўнікоў службаў, паліцыі і чальцоў ураду.

Сусветныя лідары асудзілі тэрарыстычную атаку на Парыж і выказалі салідарнасць з французскім народам. Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін выказаў глыбокія спачуванні ў сувязі з серыяй жахлівых тэрактаў у Парыжы, ён перадае словы падтрымкі і салідарнасці свайму калегу прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду і ўсяму французскаму народу, паведаміў прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў. ЗША таксама салідарныя з Францыяй і гатовыя аказаць ёй любую дапамогу. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама. Амерыканскі лідар назваў Францыю «найстарэйшым саюзнікам», падкрэсліў, што амерыканцы «самі перажывалі падобныя эпізоды і заўсёды маглі разлічваць на падтрымку французаў». Ён абяцаў усяляк садзейнічаць таму, каб вінаватыя панеслі пакаранне.

“Атакай на мір ўсяго чалавецтва,” – так называе Ватыкан тэракты ў Парыжы. “ Тое, што здарылася патрабуе рашучай і салідарнай рэакцыі ўсіх,” – заявіў прэсавы сакрытар Апостальскага прыстолу айцец Фэдэрыко Лёмбардзі. Ён адзначыў, што “абавязкам усіх ёсць выказаць супраціў пашыраючайся забойчай нянавісці ва ўсіх яе формах”. “У Ватыкане адсочваем жахлівыя паведамленні з Парыжа. Мы шакаваныя гэтым новым выразам нястрымнага тэрарыстычнага гвалту і нянавісці, якія мы асуджаем самым радыкальным чынам, разам з папам Францішкам і ўсімі міралюбнымі людзьмі,”- адзначае прэс-сакратар Ватыкану. Ён запэўніў аб малітвах за ахвяры, параненых і ўсю французскую нацыію.

У Twitter і Facebook публікуецца мноства пастоў ад жыхароў французскай сталіцы з запрашэннем спыніцца ў іх у кватэрах для тых, хто з-за ўвядзення рэжыму надзвычайнага становішча не могуць вярнуцца дадому. У той жа час, многія сталічныя службы таксі выключылі лічыльнікі ў знак салідарнасці і развозяць пасажыраў бясплатна. Як адзначае радыёстанцыя RTL, на дадзены момант многія лініі французскага метро застаюцца закрытымі.

detail_f4f

Фотa: Philippe Wojazer / Reuters

Падтрымку французскаму народу, у сувязі з тэрактамі ў Парыжы, выказалі як лідары розных краін, так і простыя грамадзяне, якія прыносяць да амбасадаў Францыі кветкі ў памяць аб загінуўшых. Найбольш вядомыя будынкі ў шэрагу краінаў свету ў знак салідарнасці ўначы былі асветленыя ў колерах французскага сцяга. Пасля жахлівых тэрактаў у Парыжы, у прыватнасці, будынак Сусветнага гандлёвага цэнтра на Манхетане, а таксама будынкі, пабудаваныя на месцы разбураных вежаў-блізнят.

Падсвятленне ў сіне-бела-чырвоных фарбах зробленае і на стадыёне „Уэмблі” ў Лондане. Таварыскі матч паміж зборнымі Англіі і Францыі павінен быў адбыцца 17 лістапада, яго адмянілі. Эйфелева вежа наадварот пагрузілася ў цемру. Людзі ў многіх краінах свету нясуць кветкі да амбасад Францыі. Палац Культуры ў Варшаве таксама стаў сіне-бела-чырвоным.

50f260f222f6b4

Сусветна гандлёвы цэнтра ў Нью-Ёрку.

upload

Стадыён „Уэмблі” ў Лондане.

* * *

Грамадскасць і лідары розных краін прыносяць свае спачуванні французскаму народу і сем’ям людзей, загінулых і пацярпелых з-за тэрактаў у Парыжы.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў Вашынгтоне выступіў з заявай, назваўшы падзеі ў Парыжы „нападам на ўсё чалавецтва і на ўніверсальныя каштоўнасці, якія мы ўсе падзяляем”.

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель выступіла з заявай у якім сказала, што ўзрушаная навінамі і кадрамі з Парыжа. «Мы павінны разам даць адказ на дзеянні тэрарыстаў. Германія дапаможа ў гэтай барацьбе,» – заявіла Меркель.

* * *

Звестак аб пацярпелых грамадзянах Беларусі ў выніку тэрактаў у Парыжы на дадзены момант няма – паведамляе беларускае знешнепалітычнае ведамства. МЗС рэкамендуе грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ў Францыі выконваць указанні мясцовых уладаў і выйсці на сувязь з роднымі і блізкімі ў Беларусі. У МЗС таксама праінфармавалі пра тэлефон гарачай лініі прэфектуры Парыжа для турыстаў – 33-145-558-000. Для экстранай сувязі з пасольствам Беларусі ў Францыі працуе тэлефон 33-609-784-140. Гэты нумар толькі для грамадзян, родныя якіх знаходзяцца ў Парыжы і не выходзяць на сувязь.

Як паведамляе дзяржаўнае агенства БЕЛТА Аляксандар Лукашэнка накіраваў спачуванні французскаму народу ў сувязі з серыяй тэрактаў у Парыжы.

* * *

Найбуйнейшы ў гісторыі Францыі тэракт адбыўся ў Парыжы. Ахвярамі серыі нападаў напярэдадні вечарам сталі, па розных звестках, ад 120 да 158-ці чалавек. Каля двухсот параненых, 80 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Па дадзеных паліцыі, тэрарыстаў было восем. Трое з іх падарвалі сябе каля футбольнага стадыёну, дзе ішоў матч Францыя- Нямеччына, яшчэ трое смяротнікаў прывялі ў дзеянне паясы з выбухоўкай у канцэртнай зале «Батаклан», дзе тэрарысты захапілі закладнікаў. Адзін нападнік быў застрэлены там паліцыяй. Сёмы смяротнік падарваў сябе непадалёк ад канцэртнай залы.

Паліцыя шукае ў Парыжы саўдзельнікаў тэрарыстаў. Мясцовыя ўлады рэкамендуюць жыхарам, па магчымасці, не выходзіць з дому.

paryz_zamachy_pap_epa_625

Эвакуацыя з клубу, дзе адбыліся выбухі. Fot. PAP/EPA/YOAN VALAT

* * *

Парыжская пракуратура адкрыла крымінальную справу па артыкуле «забойства, звязанае з тэрарызмам» пасля серыі нападаў у горадзе, заявіў пракурор Парыжа Франсуа Маленс. Паводле яго слоў, расследаванне будзе праводзіцца па шасці здарэннях, у выніку якіх загінулі каля 120 чалавек.

Між тым, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заявіў, што Францыя будзе «бязлітасная» да ўсіх адказных за напады. Пасля наведвання тэатра «Батаклан», дзе ад рук нападнікаў загінулі больш за сто чалавек, Аланд назваў напад «мярзотнасцю і варварствам».

Па апошніх дадзеных пракуратуры, восем нападнікаў загінулі, сем з іх былі смяротнікамі. Раней на ўсёй тэрыторыі Францыі было абвешчана надзвычайнае становішча, межы краіны зачыненыя. Жыхароў Парыжа заклікалі не выходзіць на вуліцу. Каля 1500 вайскоўцаў былі накіраваныя ў розныя раёны горада.

* * *

Цягам тэрарыстычных актаў у Парыжы забітыя 8 баевікоў-тэрарыстаў. Пра гэта France 24 паведаміла крыніца, блізкая да расследавання. На 7 з гэтых васьмі былі „паясы шахідаў”. Чацвёра з нападнікаў былі забітыя ў канцэртавай залі „Батаклан” – тры чалавекі падарваліся самы, аднаго застрэліла паліцыя. Яшчэ трох падарваліся непадалёк нацыянальнага стадыёна, адзін забіты на вуліцы ва ўсходняй частцы Парыжу.

***

Колькасць загінуўшых у шасці тэрактах у Парыжы – не менш 153 чалавекі. Як паведаміў тэлеканал CNN, 112 з іх загінула ў выніку вызвалення атрадамі спецпрызначэнцаў канцэртнай залы „Батаклан”, якую захапілі тэрарысты. Пра гэта ўдакладнілі французскія ўлады.

Раней паведамлялася, што ў выніку серыі тэрактаў, якія прайшлі ў ноч на суботу, 14 лістапада, у сталіцы Францыі агулам загінула 140 чалавек. Сталічны пракурор Франсуа Маленс паведаміў, што пачата крымінальная справа па выніку здзейсненых тэрактаў.

У Парыжы адбылося ці 6 ці 7 тэрарыстычных акцый. Чатыры разы вялася стральба па людзях, у канцэртавай залі „Батаклан” былі захоплены закладнікі, ля футбольнага стадыёну ў прыгарадзе „Стад дэ Франс” прагрымелі тры выбухі. Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка „Ісламская дзяржава”.

Шмат людзей паранена, вядзецца эвакуацыя. На ўсёй тэрыторыі Францыі ўведзены рэжым надзвычайнага становішча. Узмоцнены памежны кантроль, дзеля бяспекі мабілізаваныя 1,5 тысячы вайскоўцаў.

***

У Парыжы не менш за 45 чалавек загінулі, некалькі пацярпелі ў выніку выбухаў і стральбы каля стадыёна.

https://www.youtube.com/watch?v=Tyca02UEbco&feature=youtu.be

Як паведамляе тэлеканал БФМ-ТБ, не менш за 30 чалавек загінулі, некалькі пацярпелі ў выніку выбухаў, якія прагрымелі каля стадыёна «Стад дэ Франс». Там праходзіў таварыскі футбольны матч паміж зборнымі Францыі і Германіі. Па дадзеных тэлеканала, за матчам назіраў прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд. Прэфектура паліцыі паведаміла, што ў канцэртнай зале «Батаклан» невядомыя захапілі каля 100 закладнікаў.

1

2

3

4

Тэракт

Раней БФМ-ТБ паведаміў аб стральбе ў адным з рэстаранаў на поўначы Парыжа. Ахвярамі сталі не менш двух чалавек. Па дадзеных тэлеканала, агонь з аўтамата па наведвальнікам адкрыў адзін ці некалькі чалавек. Стралкоў затрымаць не ўдалося.

Як адзначаецца, месца, дзе адбылося надзвычайнае здарэнне, размешчана недалёка ад будынка, дзе ў студзені гэтага года тэрарысты расстралялі журналістаў сатырычнага штотыднёвіка «Шарль эбдо».

Зараз прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд праводзіць нараду з міністрам унутраных спраў Бернарам Казневем.