У Парыжы сустракаюцца лідары “нармандскай чацвёркі”
4 кастрычніка ў Парыжы сустракаюцца лідары гэтак званай нармандскай чацвёрткі. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін. Галоўная тэма сустрэчы – сітуацыя на Данбасе, а таксама шляхі яе ўрэгулявання.
Перамовы адбудуцца за зачыненымі дзвярыма. На мінулых перамовах бакі „нармандскай чацвёркі” дамовіліся пра тры пытанні і выказалі спадзяванні на хуткае падпісанне пагаднення аб адводзе ад лініі размежавання ўзбраенняў калібрам менш за 100 міліметраў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота rbc.ua