У Пентагоне лічаць, што РФ не блефуе і сапраўды мае намер напасці на Украіну



У Пентагоне лічаць, што Расея не блефуе і сапраўды мае намер напасці на Украіну.

Кіраўнік ваеннага ведамства Лойд Осцін у інтэрв’ю тэлеканалу ABC сказаў, што ля мяжы размешчана „усё, што трэба для паспяховага ўварвання” — не толькі баявыя ўзбраенні, але і сродкі лагістычнай і медычнай падтрымкі, а таксама авіяцыя”.

Сёння прэзідэнт ЗША сказаў, што па ягоных дадзеных Расея мае намер напасці ў найбліжэйшыя дні. У Маскве неаднаразова заяўлялі, што не плануюць уварванне.