У Пінску адбыўся першы перадвыбарчы пікет



У Пінску адбыўся першы перадвыбарчы пікет у ходзе агітацыйнай кампаніі. Яго ў гістарычнай часцы горада зладзіў кандыдат ад партыі левых “Справядлівы Свет” Дзмітрый Кудранок.

На ягоную думку, сустрэчы з выбаршчыкамі павінны адбывацца без пафасу і непасрэдна ў рэальных умовах:

– Кандыдат павінен быць з людзьмі і размаўляць з імі на вуліцах горада, не ў кабінетах і розных прадстаўнічых месцах, а наўпрост на вуліцах. Сустрэча з пінчанамі паказала, што людзі зацікаўленыя. Чакаў, што будуць падыходзіць зусім розныя людзі: рознага ўзросту, рознага сацыяльнага статусу, што і паказала сустрэча. Мы размаўлялі пра ўсе аспекты нашага жацця.

Па словах Кудранка, аналагічныя пікеты-сустрэчы з наступнага тыдня будуць ладзіцца больш. Таксама ў агітацыйнай кампаніі кандыдыт зрабіў максімальны ўхіл на выкарыстанне сеціва і асабліва відэа-звароты на Ютуб.

Беларускае Радыё Рацыя