У Пінску па гарадской акрузе – толькі тры кандыдаты



У Пінску мясцовыя ўлады вызначылі месцы для агітацыі. Сярод адкрытых пляцовак ёсць шматлюдныя месцы, як скверы па вуліцы Першамайскай і Паркавай. Сярод памяшканняў – залы Дома культуры і Гарадскога цэнтра культуры і творчасці, а таксама актавыя залы адзінаццаці гарадскіх школ.

Прэтэндэнт ад Партыі БНФ Андрэй Кахнюк лічыць, што парламенцкая кампанія добрая нагода, каб палітычная структура магла шырока заявіць грамадству пра сябе:

– Мая пазіцыя застаецца ранейшай – мы павінны пра сябе гаварыць. Інакш пра нас забудуць. Я вылучаюся ад партыі. Я думаю, што гэта дасць магчымасць сустрэцца з людзьмі, выслухаць людзей і пачуць. Гэта адна з нямногіх падзеяў, якая пазваляе кантактаваць з людзьмі.

На Піншчыне дзве выбарчыя акругі: гарадская №14 і сельская №15, па кожнай з іх вылучаецца тры прэтэндэнта – два праўладных, тры партыйных і адзін самавылучэнец.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя