У Пінску прайшлі першыя пікеты па зборы подпісаў
У Пінску, упершыню за час парламенцкай кампаніі, адбыліся пікеты па зборы подпісаў.
Іх зладзілі ініцыятыўныя групы праўладных прэтэндэнтаў: дырэктара гімназіі Ігара Калба па гарадской акрузе і дырэктара аўтапарка Івана Рыбкаўца па сельскай акрузе.
Канкурэнт кіраўніка пінскага аўтапарка, самавылучэнец Уладзімір Гарох пікетаў не плануе. Ён абыходзіць грамадзян „ад дзвярэй да дзвярэй” ды ўзнімае сацыяльную праблему:
– Думаю сябе варта паспрабаваць ва ўсіх сферах, і праблема якую б я хацеў агучыць – гэта канешне праблемы інвалідаў, бо імі на дадзены момант наша сацыяльна арыентаваная дзяржава на жаль займаецца вельмі і вельмі дрэнна.
Таксама подпісы збіраюць за пенсіянерку Наталлю Маглыш з партыі „Справядлівы свет” і настаўніка-сацдэка Віктара Кавалюка з Берасця.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя