У Пінску пратэставалі супраць інтэграцыі пад народныя песні
20 снежня ў 18.00 група неабыякавых пінчукоў сабралася каля помніка «Палешуку» на вуліцы Леніна пратэставаць супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі.
На мерапрыемства прыйшло з дзясятак чалавек, яны разгарнулі 2 плакаты.
У гэты ж час у пяці метрах ад пратэстуючых мясцовыя ўлады арганізавалі канцэрт, дзе калектывы Гарадскога дома культуры выконвалі народныя песні.
Мерапрыемства кантралявалі праваахоўнікі ў цывільным.
