У Польшчу трапляе вугаль з акупаванага Данбасу



Даход ад продажу трапляе, між іншым, у кішэню кіраўніка ЛНР Ігара Платніцкага.

Dziennik Gazeta Prawna: Сыравіну здабываюць на акупаванай расейскімі сепаратыстамі тэрыторыі. Пасля ў Расеі вугаль атрымлівае фальшывую дакументацыю і яго вывозяць у краіны Еўразвязу. Даход ад продажу трапляе, між іншым, у кішэнь кіраўніка ЛНР Ігара Платніцкага.

Пастаўкай антрацыту ў Польшчу займаецца фірма Doncoaltrade, зарэгістраваная ў Катавіцах. Яе старшынёй і пераважным акцыянерам з’яўляецца Аляксандр Мельнічук. Пэўны час ён быў віцэ-міністрам паліва, энергетыкі і вугальнай прамысловасці ў ЛНР. Невядома, ці ён надалей выконвае гэтую функцыю.

Якім чынам антрацыт трапляе з Луганска ў Польшчу? Мельнічук у Расею высылае сыравіну з кантраляваных ім жа шахтаў і вугаль, куплены з нелегальных крыніц. Мафія прадае яму вугаль па 22 даляры за тону, а на польскай мяжы яго цана складае 140 даляраў.

Расейцы лічаць тавар імпартам з Украіны, паколькі фірма, якая яго перавозіць, легальна зарэгістраваная ў Кіеве. Украіна лічыць гэта кантрабандай, паколькі не мае кантролю над межамі і экспартам з ЛНР.

Невядома, якая частка трапіла ці надалей трапляе ў Польшчу. Цэлую сытуацыю нельга лічыць кантрабандай. Забарона імпарту ахоплівае толькі Крым, а не іншыя акупаваныя расейцамі тэрыторыі Украіны.

Польскае Радыё