У Польшчы пройдуць найбуйнейшыя вайсковыя вучэнні
У міжнародных вучэннях Anakonda з 7 па 16 чэрвеня возьмуць удзел 25 тысяч вайскоўцаў з 21 краіны NATO.
Як паведаміў BNS прэс-сакратар еўрапейскіх сухапутных войскаў ЗША, у мэты Anakonda 2016, у тым ліку, уваходзіць інтэграцыя польскага вайсковага камандавання і сілавых структур у шматнацыянальным асяроддзі войскаў саюзнікаў, перадае «Інтэрфакс».
Па словах прэс-сакратара, вучэнні з’яўляюцца адным з захадаў умацавання бяспекі і стрымлівання, якія дэманструюць абараназдольнасць альянсу.
Акрамя таго, ён адзначыў, што Anakonda іграе важную ролю для дыслакаваных у Еўропе Узброеных сіл ЗША.
У вучэннях возьмуць удзел 25 000 вайскоўцаў з 21 краіны – Польшчы, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Албаніі, Балгарыі, Канады, Харватыі, Чэхіі, Грузіі, Вугоршчыны, Македоніі, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Іспаніі, Швецыі, Турцыі, Вялікабрытаніі ды ЗША.
Злучаныя Штаты будуць прэзентаваць дыслакаваныя як у Еўропе, так і ў ЗША падраздзяленні.
Фота: INFOLINE.UA