У Польшчы адбылася інаўгурацыя новага прэзідэнта
У польскім Сейме прайшла інаўгурацыя Анджэя Дуды, які стаў шостым прэзідэнтам Польшчы. Анджэй Дуда быў прыведзены да прысягі перад Нацыянальным сходам – абедзвюма палатамі польскага парламента ды запрошанымі гасцямі.
Новы прэзідэнт Польшчы выступіў з прамовай і развітаўся з былым прэзідэнтам Браніславам Камароўскім.
У сваёй прамове ён сярод іншага згадаў пра замежную палітыку і бяспеку краіны:
– Польская замежная палітыка, якая не павінна падлягаць рэвалюцыі, бо замежная палітыка рэвалюцыі не любіць. Сёння патрэбная карэкціроўка: карэкціроўка – гэта павелічэнне актыўнасці, карэкціроўка – гэта гаворка пра нашы цэлі, гэта гаворка пра нашы амбіцыі, гэта прадстаўленне нашага пункту погляду спакойным, але рашучым і адназначным чынам праз камунікацыю з партнёрамі ў міжнароднай прасторы.
У другой палове дня прэзідэнт Польшчы – Анджэй Дуда ўзначаліць польскія ўзброеныя сілы і выступіць з пасланнем да нацыі.
Беларускае Радыё Рацыя, Анна Шайкоўская
Фота twitter.com/prezydentpl