У Польшчы адзначаюць 15-годдзе ўступлення краіны ў ЕЗ
15 гадоў таму — 1 траўня 2004 года — Польшча і дзевяць іншых краін ўступілі ў Еўрапейскі Звяз. Колькасць краін ЕЗ павялічылася з 15 да 25, і гэта было самае вялікае за ўсю гісторыю пашырэнне саюза. Сёння ў яго ўваходзяць 28 краін.
Далучэнню Польшчы да ЕЗ папярэднічаў рэферэндум, на якім больш за 77% палякаў прагаласавалі за ўступленне ў саюз.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў спецыяльным звароце да нацыі падкрэсліў, што ўступленне Польшчы ў ЕЗ было вынікам суверэннага рашэння нацыі.
Сярод магчымасцей, які адкрыліся перад Польшчай пасля 1 траўня 2004 года, Анджэй Дуда адзначыў наступныя: «Адкрыццё граніц дало палякам новыя магчымасці, многія польскія кампаніі дамагліся посьпеху ў Еўропе, а Польшча змянілася дзякуючы выкарыстанню з карысцю фондаў ЕЗ».
Прэзидэнт дадаў, што месца Польшчы застаецца ў еўрапейскай супольнасьці: «Любы, хто спрабуе сёння ўнесці сумненні ў сувязі з нашым знаходжаннем у Еўразвязе, дзейнічае на шкоду інтарэсам Польшчы. Наша мэта і задача — сучасная Польшча ў аб’яднанай Еўропе».