У Польшчы апублікавалі поўны ліст Тэрлецкага да Ціханоўскай



Поўны ліст віцэ-маршалка польскага сената Рышарда Тэрлецкага да дэмакратычнага лідара Беларусі Святланы Ціханоўскай апублікавала польскае выданне wpolityce.pl.

У гэтым лісце спікер польскага сената тлумачыць прычыны свайго здзіўлення ўдзелам Ціханоўскай у мерапрыемстве, арганізаваным прэзідэнтам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім. З яго слоў,  Ціханоўская магла прыняць удзел у такім мерапрыемстве з-за няведання рэаліяў польскай палітыкі.  У сваім лісце Рышард Тарлецкі апісвае прыклады парушэння грамадзянскіх правоў і свабод, якія з яго слоў паказваюць, як паводзіла сябе партыя, якая сёння заклікае да звяржэння дэмакратычна абранага ўрада. Віцэ-маршалак нагадаў, што у 2011 годзе Хельсінкскі фонд па правах чалавека абнародаваў інфармацыю пра тое, што падчас праўлення „Грамадзянскай платформы” тагачасная пракуратура перадала беларускім уладам дадзеныя пра сродкі, назапашаныя на польскіх банкаўскіх рахунках старшынём Беларускага цэнтра па правах чалавека „Вясна” Алесем Бяляцкім.

Тагачасная пракуратура ў Быдгашчы забараніла выстаўляць на стадыёне нацыянальны сцяг Беларусі, а пракуратура ў Беластоку пераследавала беларускага палітычнага ўцекача. Тэрлецкі піша ў лісце, што хацеў бы, каб Ціханоўская ведала, што „Грамадзянская платформа” на працягу многіх гадоў параўноўвае польскі ўрад і партыю „Права і справядлівасць”, якая мае незалежную парламенцкую большасць, з уладай Лукашэнкі ў Беларусі.

Тэрлецкі ў той жа час запэўнівае, што яго сімпатыя да беларускага народа застаецца нязменнай, і ён жадае беларускім актывістам поспеху ў нялёгкай барацьбе за дэмакратыю.

 Беларускае Радыё Рацыя

Фота: www.canal3.md