У Польшчы адбыўся другі тур мясцовых выбараў (абноўлена)
Закончыўся другі тур выбараў у мясцовае самакіраванне ў Польшчы.
Яраслаў Бароўскі застаецца бургамістрам Бельска-Падляшскага. Ён перамог у другім туры Тадэвуша Грыневіцкага, які атрымаў 40 адсоткаў галасоў.
У Супраслі перамог Радаслаў Дабравольскі з перавагай амаль тысяча галасоў.
У Мельніку будзе новы войт, ім стаў Марцін Урбаньскі, які атрымаў 867 галасоў. У падтрымку былога войта Эўгэніюша Віхоўскага прагаласавалі 624 асобы.
* * *
Яраслаў Бароўскі перамог у другім туры выбараў на пасаду бургамістра Бельска-Падляшскага з падтрымкай 60 адсоткаў. Гэта яшчэ неафіцыйныя вынікі. Томаш Грыневіцкі з камітэта „Супольна для Бельска”, які вылучаўся ад камітэта „Бельская кааліцыя”, атрымаў падтрымку 40 адсоткаў.
* * *
4-га лістапада ў Польшчы праходзіць другі тур мясцовых выбараў. Выбары мясцовых органаў улады адбываюцца ў 649 гарадах і мястэчках краіны.
Выбарчая цішыня дзейнічае да завяршэння працэсу галасавання, а гэта адбудзецца сёння а 21-ай гадзіне. У гэты перыяд забаронена склікаць сходы, арганізоўваць маршы і дэманстрацыі, выступаць з прамовамі, распаўсюджваць перадвыбарчыя матэрыялы. Дзень цішыні таксама тычыцца інтэрнэт-прасторы. Парушэнне перадвыбарчай цішыні з’яўляецца адміністрацыйным парушэннем, якое караецца штрафам у памеры да пяці тысяч злотых.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: andibreit/pixabay.com/CC0 Public Domain