У Польшчы і ва Украіне згадваюць ахвяр Валынскай трагедыі
Нагадаем, што ў 1943 на паўночным захадзе Украіны распачаліся брутальныя напады УПА на польскія вёскі. Па розных ацэнках, падчас канфлікту загінула ад 35 да 100 тысяч палякаў. У адказ палякі заатакавалі ўкраінскія вёскі, дзе гібель людзей таксама была масавай.
Пра аснэсаванне ўкраінцамі падзей сямідзесяціпяцігадовай даўніны разважае шэф-рэдактар тэлерадыёкампаніі Svoboda.fm Алег Галаваценка:
– Мы робім высновы з уласных гістарычных памылак – і украінцы, і палякі. Польскі і ўкраінскі бакі маюць сесці ў архівы і сумесна вывучыць гэтае пытанне. Калі Украіна і Польшча адносяць сябе да цывілізаванага свету, то трэба знайсці нейкае супольнае стаўленне, якое задаволіць абодва бакі. І не даваць нагоды Крамлю маніпуляваць гэтым пытаннем.
За апошнія гады паміж Украінай і Польшчай назіраюцца сціплыя крокі насустрач у ацэнцы Валынскай трагедыі. Але кіраўніцтва краінаў дагэтуль не здолела дамовіцца пра правядзенне сумеснага Дня памяці ахваряў і праводзяць мерапрыемствы паасобку.
Беларускае Радыё Рацыя
