У Польшчы не заціхае палітычны крызіс
Каля 20-ці гарадоў у Польшчы і за межамі краіны далучыліся ў суботу да маршаў у абарону дэмакратыі. На думку ўдзельнікаў акцый, кіроўная партыя “Закон і справядлівасць” блакуе працу Канстытуцыйнага суда, калі не пагаджаецца прывесці да прысягі суддзяў, абраных папярэднім парламентам, і тым самым парушае прынцыпы дэмакратыі. Сёння ў інтэрв’ю для тэлеканала tvn24 прэм’ер Польшчы Беата Шыдла пракаментавала гэтыя пратэсты:
– Хачу звярнуцца да ўсіх грамадзян, якія пратэстуюць ці бралі ўдзел у маніфестацыях. У Польшчы кожны грамадзянін мае права на свабоду маніфестацый і меркаванняў. Мы шануем дыялог, свабоду і розніцу поглядаў.
Палітычны крызіс у Польшчы працягваецца ўжо некалькі тыдняў. Кіроўная партыя “Закон і справядлівасць” мае безумоўную большасць у парламенце і сенаце, а таму можа прымаць рашэнні, не зважаючы на аргументы апазіцыі.
Акрамя таго, прэзідэнт Анджэй Дуда – таксама былы чалец гэтай партыі, якога многія абвінавачваюць у далейшай партыйнай залежнасці.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота BBC.com