У Польшчы новы прэм’ер-міністр
У Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве прэзідэнт Анджэй Дуда прыняў прысягу ад новага прэм’ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага і ягонага ўраду. Сурʼёзных змен ва ўрадзе не адбылося.
Міністры, якія працавалі пад кіраўніцтвам былога прэм’ера, засталіся на сваіх пасадах. Сама Беата Шыдла застанецца ва ўрадзе, яна заняла пасаду віцэ-прэмʼера Польшчы.
Заўтра прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі выступіць у парламенце, пасля чаго пройдзе галасаванне па вотуму даверу ягонаму ўраду.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота rp.pl