У Польшчы пачалося будаўніцтва базы супрацьракетнай абароны
У Рэдзікове ў Польшчы адбылася ўрачыстая інаўгурацыя пабудовы стацыянарнай сістэмы супрацьракетнай абароны. Амерыканская база мае на мэце ахову войскаў НАТА і іх саюзнікаў перад атакамі з Бліжняга Усходу. База павінна быць гатовая да 2018 году. На ўрачыстасці прысутнічаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда:
– Хацеў бы сардэчна падзякаваць міністру і намесніку міністра абароны за арганізацыю гэтай урачыстасці – афіцыйнага пачатку будаўніцтва сістэмы супрацьракетнай абароны ЗША тут, у Польшчы, у базе ў Рэдзікове.
Пабудова базы супрацьракетнай абароны – гэта чарговы этап еўрапейскага супрацьракетнага шчыта. Такая база ўжо знаходзіцца ў Румыніі.
Беларускае Радыё Рацыя