У Польшчы пачынаюцца маштабныя вучэнні НАТА
У Польшчы пачынаюцца маштабныя вучэнні НАТА. У іх возьме ўдзел рэкордная колькасць вайскоўцаў – 31 тысяча з 24-х краін. Акрамя таго будуць задзейнічаны тры тысячы адзінак ваеннай тэхнікі.
Сцэнар вучэнняў дазволіць праверыць гатоўнасць удзельнікаў да рэагавання на ўвесь спектр пагроз, у тым ліку, на гібрыдныя пагрозы. Паралельна з гэтымі вучэннямі пройдуць манеўры па адпрацоўцы перамяшчэння ваеннай тэхнікі і асабовага складу праз Нямеччыну і Польшчу ў краіны Балтыі, а таксама ў Румынію і Балгарыю.
Раней паведамлялася, што НАТА ўзмоцніць прысутнасць у Польшчы па выніках саміту альянсу ў Варшаве, дакладная колькасць і месца дыслакацыі абмяркоўваюцца. Саміт НАТА пройдзе ў Варшаве на пачатку ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя, паводле radiopolsha.pl