У Польшчы пераносяць тэрмін прэзідэнцкіх выбараў



У Польшчы прэзідэнцкія выбары не адбудуцца 10-га траўня па пошце, як было запланавана. Адпаведную заяву зрабілі лідары партый „Права і справядлівасць” ды „Паразумення”. 

У супольна заяве кіраўнікоў „ПіС” і „Паразумення” – Яраслава Качыньскага і Яраслава Говіна – гаворыцца, што выбары адбудуцца па пошце ў іншы тэрмін.

„Права і справядлівасць ды паразуменне падрыхтавалі варыянт, які будзе гарантаваць палякам магчымасць удзелу ў дэмакратычных выбарах”, – заявілі Яраслаў Качыньскі і Яраслаў Говін.

Мяркуецца, што пасля 10 траўня 2020 года Вярхоўны суд прызнае выбары несапраўднымі, з-за таго, што яны не адбыліся. Пасля гэтага Маршалак Сейма абвесціць правядзенне новых прэзідэнцкіх выбараў у бліжэйшы магчымы тэрмін.

Беларускае Радыё Рацыя