У Польшчы плануюць выплаціць кампенсацыю грамадзянам, дэпартаваным у СССР



Пачалося трохдзённае паседжанне Сейму Польшчы. Сейм, між іншым, разгледзіць пытанне фінансавай дапамогі грамадзянам Польшчы, якія былі сасланыя ўглыб Савецкага Саюзу ў 1939-1954 гадах, паведамляе polskieradio.pl.

Паводле праекту закону, рэпрэсаваны грамадзянін меў бы права атрымаць ад дзяржавы аднаразовую фінансавую дапамогу ў разліку 200 злотых (45 еўра) за адзін год ссылкі, але не менш чым 2400 злотых (540 еўра).

Фота: sejm.gov.pl