У Польшчы прайшлі парламенцкія выбары (першыя вынікі) (абноўлена)
Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы агучыла вынікі прадстаўленыя 91% выбарчых камісій. Паводле іх, кіруючая партыя „Права і Справядлівасць” атрымлівае вялікую перавагу над апазіцыйнай „Грамадзянскай Кааліцыяй”. Паводле гэтых дадзеных, „Права і Справядлівасць” атрымлівае звыш 44,5%, а „Грамадзянская Кааліцыя” звыш 26,5% галасоў.
Як паведаміў падчас прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Дзяржаўнай выбарчай камісіі Сільвестр Марціняк, выбарчы парог пераадолелі яшчэ тры камітэты:
– Выбарчы камітэт „Польская сялянская партыя” 8,63%, выбарчы камітэт „Канфедэрацыя Свабода і Незалежнасць” 1 мільён 96 тысяч 744 галасы – гэта 6,76%.
* * *
Дзяржаўная Выбарчая камісія Польшчы агучыла вынікі з амаль 72-х % выбарчых камісіяў. Паводле іх, кіруючая партыія “ Права і Справядлівасць” атрымлівае вялікую перавагу над апазіцыйнай „Грамадзянскай Кааліцыяй”. У Сейм увойдуць усе пяць выбарчых камітэтаў. Паводле гэтых дадзеных, “Права і Справядлівасць” атрымлівае амаль 46 %. „Грамадзянская Кааліцыя” – амаль 25, 5 % галасоў, „Кааліцыя левых сілаў” – амаль 12% галасоў, кааліцыя Сялянскай партыі і руху “Кукіз” – амаль 9 %, выбарчы камітэт “Канфедэрацыя Свабода і Незалежнасць” – амаль 7%.
* * *
У Польшчы 13 кастрычніка прайшлі парламенцкія выбары. Паводле даных экзіт-полаў „Партыя і Справядлівасць” (PiS) набрала 43,6% галасоў. Кіроўная кансерватыўная партыя на чале з Яраславам Качыньскім наперадзе з вялікім адрывам. Яна атрымае 239 мандатаў – больш паловы месцаў у новым сейме краіны.
„Грамадзянская кааліцыя” здабыла на гэтых выбарах 27,4 % галасоў. „Левіца” атрымала 11,9%. Polskie Stronnictwo Ludowe набрала 9,6%, а Канфедэрацыя – 6,4 %. Гэтыя палітычныя сілы трапляюць у парламент паводле папярэдніх вынікаў падлікаў галасоў.
Агульная яўка на выбарах склала 61,6% ад агульнага ліку выбарцаў.
Беларускае Радыё Рацыя