У Польшчы праходзяць буйныя вайсковыя вучэнні НАТО



Больш за 5,5 тыс. жаўнераў з 16 дзяржаў НАТО, а таксама Швецыі і Фінляндыі прымаюць удзел у манеўрах у Польшчы, якія праходзяць на захадзе краіны на палігоне „Жагань”.

1711a8c4da17d881a58a6cb210a9de0e

Пасля 1989 года, пасля грамадска-палітычных перамен, такой колькасці замежных вайскоўцаў на вучэннях у Польшчы яшчэ не было, падкрэслілі ў Генэральным камандаванні родаў Узброеных сіл РП.

Акрамя замежнікаў, у манеўрах прымае ўдзел 7 тыс. ваеннаслужачых Войска Польскага ды каля 1800 адзінак рознай тэхнікі. На вучэнні саюзнікі даставілі, у тым ліку паветраным шляхам, больш за 700 колавых ды гусенічных машын.

Падчас вучэнняў адпрацоўваецца ўзаемадзеянне бронетанкавых і механізаваных адзінак, артылерыі, авіяцыі, ваенна-марскіх сілаў, сувязі ды сіл хуткага рэагавання.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота NATO