У Польшчы расказалі, колькі выдалі беларусам візаў са жніўня 2020 года
За першыя сем тыдняў вайны ва Украіне Польшча выдала грамадзянам Беларусі 6,7 тысячаў гуманітарных візаў і 5,6 тысячаў візаў па праграме «Poland. Business Harbour». Тэмпы выдачы візаў выраслі ў параўнанні з папярэднімі перыядамі. Гэтыя дадзеныя прыводзіць партал Zerkalo.io са спасылкай на польскі МЗС.
Агулам ад пачатку палітычнага крызісу ў Беларусі, з 10 жніўня 2020 года да 15 красавіка 2022 году, Польшча выдала беларусам 297 516 візаў. З іх 132 972 — працоўныя, 5854 — студэнцкія. Гуманітарных візаў выдадзена 32 474. За першы год іх выдалі 12 190, затым на працягу амаль сямі месяцаў са жніўня 2021 году па 23 лютага 2022 году — 13 547 віз. І з пачатку вайны, за сем тыдняў з 24 лютага па 15 красавіка — яшчэ 6737 віз.