У Польшчы стартавалі ваенныя вучэнні Defender Europe 2020 Plus
У Польшчы стартавалі ваенныя вучэнні Defender Europe 2020 Plus . Манеўры былі адкладзеныя з-за каронавіруса. Вучэнні накіраваны на адпрацоўку хуткага разгортвання войскаў з ЗША на тэрыторыі Еўропы і праверку гатоўнасці краін-гаспадароў прыняць падтрымку саюзнікаў. Задзейнічаны каля 4 тыс. амерыканскіх жаўнераў і 2 тыс. польскіх, 2 тыс. адзінак тэхнікі, у тым ліку танкаў, баявых машын, артылерыі, ракетных комплексаў і авіяцыі. Першапачаткова гэтыя вучэнні планаваліся, як самая буйная за 25 гадоў перакідка амерыканскіх войскаў ЗША ў Еўропу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: East News