У Польшчы – выбарчая цішыня
У Польшчы сёння выбарчая цішыня. Яна будзе доўжыцца да канца галасавання, гэта значыць да нядзелі 13 кастрычніка да 21 гадзіны, калі Дзяржаўная выбарчая камісія не прыме рашэнне прадоўжыць галасаванне. 30 мільёнаў 111 тысяч 281 паляк мае права голасу на нядзельных парламенцкіх выбарах.
Дзяржаўная выбарчая камісія абвясціла, што 1571 выбарцаў мае намер галасаваць праз ліставанне. 17708 чалавек вырашылі прагаласаваць з дапамогай даверанай асобы.
Старшыня выбарчай камісіі Веслаў Казелевіч абвясціў, што сёлета муніцыпальныя і камунальныя бюро выдалі 155 049 пасведчанняў, якія пацвярджаюць права голасу ў любой акрузе.
На гэтых выбарах было створана 27 тысяч 415 выбарчых участкаў, з якіх 14,5 тысяч дапасаваныя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. За мяжой арганізаваныя 320 участкаў, пяць – на караблях. 846 участкаў створаны ў шпіталях.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Shutterstock