У Польшчы выбіралі прадстаўнікоў у Сейм і Сенат (абнаўляецца)



Калі будуць абвешчаныя першыя вынікі парламенцкіх выбараў у Польшчы?

Парламенцкія выбары сёння праходзяць  ў Польшчы ад 7 раніцы, калі па ўсёй краіне адкрыліся выбарчыя ўчасткі. Усе, хто мае права голасу, могуць прыняць удзел у гэтым дэмакратычным працэсе. Сёлета, акрамя парламенцкіх выбараў, праводзіцца яшчэ і рэферэндум. Калі чакаць першых, а потым і афіцыйных вынікаў?
У 21 гадзіну даведаемся толькі вынікі экзіт-полу – IPSOS для TVN, Polsat і TVP.

У панядзелак, 16 кастрычніка, раніцай, даведаемся вынікі позняга апытання, таксама створанага IPSOS. Гэта ўсё ж апытанне, але ў спалучэнні з афіцыйнай часткай вынікаў (спалучэнне экзіт-полу з вынікамі ў тых месцах, дзе сацыёлагі кампаніі збіралі анкеты для даследавання). Згодна з дэкларацыямі IPSOS, дадзеныя павінны з’явіцца каля 10.00 – 11.00 гадзін панядзелка. І толькі тады можна чакаць вынікаў выбараў.

Варта памятаць, што пасля выбараў Нацыянальная выбарчая камісія арганізуе канферэнцыі, падчас якіх прадстаўляе частковыя вынікі – гэта значыць пасля падліку галасоў толькі з некаторых месцаў па краіне.

***

Яўка на нядзельных выбарах у Сейм і Сенат на 17-ю гадзіну склала 57,54 працэнта – паведамілі ў Дзяржаўнай выбарчай камісіі.

Чатыры гады таму, у 2019 годзе, на парламенцкіх выбарах яўка была такой на 17 гадзін – 45,94 працэнта. Самая высокая наведвальнасць у гадзіну 17-ю была зафіксавана ў так званай акрузе „obwarzanek warszawski”, дзе яна склала 63,21 працэнтаў. Найменшая яўка да гэтай гадзіны была ў Аполе, дзе прагаласавала 52,26 працэнта.

Дзяржаўная выбарчая камісія на прэс-канферэнцыі паведаміла, што яўка на парламенцкіх выбарах на 17-ю гадзіну склала 57,54 працэнта.

Старшыня Дзяржаўнай выбарчай камісіі Сільвестр Марціняк паведаміў, што ў акруговым разрэзе найбольшая яўка была зафіксавана на 17-ю ў акрузе № 20, гэта значыць т.зв obwarzanek warszawski – 63,21 працэнты. Другое месца заняла акруга № 19, гэта значыць Варшава, з яўкай 63,17 працэнта, а трэцяе месца заняла акруга № 39, гэта значыць Познань, дзе прагаласавала 62,5 працэнта.

Самая нізкая наведвальнасць да 17-й – у Аполе, акруга № 21, дзе яўка склала 52,26%. Другой знізу была акруга № 22, гэта значыць Кросна, з яўкай 54,41%, а трэцяй знізу акруга № 29, гэта значыць Катавіцы, дзе прагаласавала 54,55%. выбаршчыкаў. (PAP).

***

У Варшаве чэргі перад памяшканьнямі для галасавання, яўка — адна з самых высокіх у краіне.

Нацыянальная выбарчая камісія Польшчы паведаміла аб яўцы выбаршчыкаў па стане на 12.00
У Варшаве на 12 гадзін яўка склала 25,34 працэнта. Гэта трэці вынік у краіне. Вялікая цікавасць назіраецца на ўчастках ва ўсіх раёнах, чэргі з жадаючых прагаласаваць.

Сярод правінцыйных гарадоў самая высокая яўка на нядзельных выбарах у сейм і сенат зафіксавана ў Беластоку — 26,54 працэнта, а найменшае — у Гданьску — 17,53 працэнта. – паведамілі ў Нацыянальнай выбарчай камісіі.

***

Пасля пяці гадзін галасавання самая высокая яўка была зафіксавана ў Падляшскім ваяводстве — 25,23 працэнта. Гэта значыць, што з амаль 866 тысяч грамадзян, якія маюць права голасу, прагаласавалі больш за 218 тысяч чалавек.

Калі браць пад увагу найбуйнейшыя гарады Падляшша, то да 12.00 больш за ўсё прагаласавала ў Беластоку – 26,54 працэнта і гэта лепшы вынік у краіне сярод правінцыйных гарадоў.

У Сувалках правам голасу скарысталіся 24,83 працэнта, а ў Ломжы – 23,84 працэнта.

У Падляшскім ваяводстве цяпер лідзіруе Бельскі павет (26,54%), на апошнім месцы Граеўскі павет (23,19%).

Аднак з улікам гмін да 12.00 больш за траціну тых, хто мае права, прагаласавала ў Белавежы, дзе яўка склала 34,30 працэнта, што з’яўляецца найлепшым вынікам, а найменш – у гміне Прытулы – 19,15 працэнта.

***

Паводле PKW (Дзяржаўная выбарчая камісія) яўка выбаршчыкаў на 12 гадзін склала 22,59 працэнта.

Па стане на 12-ю гадзіну зафіксавана самая высокая яўка выбаршчыкаў у Падляшскім ваяводстве. Яна склала 25,23 працэнта. З іншага боку найменшая яўка была ў Апольскім ваяводстве і склала 19,75 працэнта. Пра гэта заявіў у нядзелю старшыня Нацыянальнай выбарчай камісіі Сільвестр Марціняк. Сільвестр Марціняк паведаміў, што наступны раз паказнікі яўкі будуць паданыя з месцаў ў 17 гадзін.

Беласток: бясплатны грамадскі транспарт у дзень выбараў

У нядзелю, 15 кастрычніка, усе пасажыры могуць бясплатна карыстацца грамадскім транспартам у Беластоку, каб жыхарам і іншым людзям было лягчэй трапіць на выбарчыя ўчасткі і ўзяць удзел у галасаванні.

***

Галасаванне праходзіць без істотных праблем і здарэнняў, — адзначылі ў Дзяржаўнай выбарчай камісіі (PKW) на першым пасяджэнні ў дзень выбараў у 10.00.

Аднак Дзяржаўная выбарчая камісія не паведаміла звестак пра яўку. Такая інфармацыя будзе прадстаўлена ў 13.30 і 18.30 (па стане на 12.00 і 17.00 адпаведна).

***

Галасаванне на ўсіх 805 выбарчых участках сталіцы Польшчы пачалося а 7-й гадзіне. У Варшаве сёлета мае права галасаваць рэкордная колькасць чалавек – 1,3 мільёна выбарцаў.

Сёння грамадзяне краіны абіраюць 460 дэпутатаў у Сейм і 100 у Сенат. Выбарчыя ўчасткі будуць адкрытыя ад 7-й раніцы да 21-й гадзіны вечара.

Жыхары Падляшскага ваяводства абяруць 14 сваіх прадстаўнікоў у Сейм – ніжэйшую палату  і трох сенатараў у вышэйшую палату польскага парламента. Напярэдадні галасавання мы запыталіся ў жыхароў гміны Нараўка, ці возьмуць яны ўдзел у выбарах:

– Хачу дапамагчы сваім дзецям і ўнукам.

– Канешне трэба ісці на выбары. Паглядзім, што гэта будзе.

– Трэба, іду. Раней хадзіла і цяпер пайду.

– Трэба абавязкова пайсці.

Адначасова з парламенцкімі выбарамі, сёння ў Польшчы адбываецца таксама рэферэндум. Выбарчыя ўчасткі працуюць ад сёмай да 21-ай гадзіны.

Беларускае Радыё Рацыя