У польскім Сейме абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі
У Сейме Польшчы прайшло пасяджэнне парламенцкай групы па справах Беларусі – паўгода пратэстаў у Беларусі – цяперашняя сітуацыя і перспектывы.
Гаворыць старшыня групы дэпутат Роберт Тышкевіч:
– У сувязі з павелічэннем рэпрэсій у Беларусі, чакаем увядзення новых персанальных санкцый з бока Еўрапейскага Звязу, а таксама новых эканамічных санкцый. Спадзяёмся, што яны будуць датычыць фірмы, якія фінансуюць Аляксандра Лукашэнку і яго рэжым. Гэтыя фірмы вядомыя і важна як найхутчэй заблакаваць іх рахункі. Мы звернемся да маршалка Сейма і маршалка Сенату з ініцыятывай запрашэння ў польскі парламент, з магчымасцю выступіць, Святланы Ціханоўскай.
У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня Народнай антыкрызіснай управы, былы амбасадар у Польшчы і Францыі Павел Латушка, а таксама дырэктар Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота facebook.com/BelaruskiDom
