У праект 12-га пакету санкцый Еўразвязу трапілі 11 беларусаў
„Свабодзе” сталі вядомыя дэталі 12-га пакету санкцый Еўразвязу за агрэсіўную вайну Расеі супраць Украіны і яе падтрымку ўладамі Беларусі.
-
Фота: Getty Images
У Еўразвязе лічаць 11 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў адказнымі за матэрыяльную падтрымку агрэсіі Расеі супраць Украіны. Іх абмяжуюць у магчымасці атрымаць візы і замарозяць іх актывы. Сярод гэтых асоб – намеснік старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Алег Мішчанка, начальнік 230-га агульнавайсковага палігону ў Баранавіцкім раёне Аляксей Лабко, прадстаўнік Мінабароны Валерый Равенка ды іншыя асобы.
Чакаецца, што галоўным у 12-м санкцыйным пакеце стане забарона гандлю расейскімі алмазамі і звадкаваным газам, а таксама імавернае ўзмацненне ліміту цэн на продаж расейскай нафты.
