У Празе адкрыюць Офіс дэмакратычнай Беларусі



У Празе да канца года адкрыецца Офіс дэмакратычнай Беларусі. Пра гэта ішла размова падчас сустрэчы на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці Святланы Ціханоўскай і прэм’ер-міністра Чэхіі Пятра Фіяла. Саміт праходзіць у Гранадзе.

Дэмакратычная лідарка падзякавала кіраўніцтву Чэшскай рэспублікі за дапамогу ў адкрыцці Офіса, а таксама за падтрымку рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў. Ціханоўская казала пра неабходнасць адрозніваць беларусаў і рэжым, а таксама Беларусь і Расею. Яна таксама заклікала прэм’ера Чэхіі падтрымаць еўрапейскую перспектыву для нашай краіны.

Саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці  ладзіцца трэці раз. Гэта была ініцыятыва французскага прэзідэнта Эмануэля Макрона. Гэта месца сустрэчы кіраўніцтва краін Еўразвязу і еўрапейскіх дзяржаў, якія не ўваходзяць у Еўразвяз.

Беларускае Радыё Рацыя